Вадзяны млын у Бярозаўцы

У магістарскай працы Адама Свідэрскага “Dekanat Świrski w 1784 roku w świetle opisów plebanów” маецца паведамленне, што на рацэ Мядзелцы каля Варанца стаяў млын Бярозаўка, які належаў Тызенгаўзам. Знаходзіўся ён на адлегласці 11 кіламетраў ад Паставаў пры дарозе Паставы-Мядзел побач з фальваркам Карысць, які таксама належаў Тызенгаўзам.

На карце сярэдзіны ХІХ стагоддзя паказана невялікае паселішча Бярозаўка, да якога сыходзіліся чатыры дарогі, стаў, які быў утвораны перад заставай млына, і карчма.

На цяперашні час ад былой гідратэхнічнай сістэмы амаль нічога не засталося. У зарасніках можна пабачыць насып былой дарогі, крыху ніжэй былога млына маецца брод глыбінёй да паўметра.