Вадзяны млын у Хрыстове

Млын знаходзіўся ў паўночнай частцы вёскі каля былога гасподскага двара (фальварка). Уласнікамі яго былі Зямчонкі. Першапачаткова млын быў вадзяны, стаяў на невялікай рачулцы, якая бярэ пачатак з крыніц у балоце. Пазней з прычыны недахопу вады млын зрабілі паравым (газагенератарным). На цяперашні час на месцы былой гідратэхнічнай сістэмы засталіся толькі камяні ды зарослае балота на месцы былога ставу.

Апісанне хрыстоўскага млына зрабіў ураджэнец вёскі, пісьменнік, аўтар кнігі “Таямніца Хрыстова” (2015) Янусь Малец.