Вадзяны млын у Міхаліне

У выданні “Słownik geografichny królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich” (т.VI, 1885) маюцца звесткі пра тое, што ў прыватным фальварку Міхаліна, які ляжыць над ракой Заражанкай, быў раней вадзяны млын і фабрыка сукна.

У кнізе “Памяць. Пастаўскі раён” (2002) ёсць інфармацыя пра тое, што ў 1920 годзе ў фольварку дзейнічаў млын. Які ён быў – вадзяны ці паравы – не ўдакладняецца. На польскай карце 1932 года пазначаны млын паравы.

Ад былой гідратэхнічнай сістэмы засталіся шматлікія камяні і счарнелыя драўляныя палі ў рэчышчы Заражанкі, а таксама рэшткі пабудоў і падмуркаў, складзеные валунамі.