У магістарскай працы Б. Гаўрыльчыка “Dekanat Polocki w świetle opisów parafij z 1787 roku” маюцца звесткі пра тое, што ёсць “два млынкі на каналах у Норыцы (вада ў тыя каналы паступае з невялікага балота непадалёку ад двара)”.
У выданні “Słownik geografichny królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich” другой паловы ХІХ стагоддзя таксама згадваюцца два млынкі ў на каналах у парку. Паведамляецца, што за палацам знаходзілася 9 вялікіх зарыбленых ставоў, размешчаных на розных узроўнях, у выніку чаго вада перацякала з аднаго ў другі і ўрэшце трапляла ў раку Норыцу.
З апісанняў вынікае, што млыны былі невялікія і працавалі нерэгулярна з прычыны малога напору вады. Цяпер на месцы былых млыноў стаяць шлюзавыя сістэмы, якія рэгулююць рух вады праз ставы.