Вадзяны млын у Рудні

Рудня – былая смалярня амаль у цэнтры Груздаўскай лясной дачы (пушча Смыч).

На карце 1865 года у Рудні пазначаны млын, каля якога праходзіла лясная дарога.

Ён размяшчаўся на безыменнай рачулцы – левым прытоку ракі Смычыцы. Гэта рачулка бярэ пачатак з возера Доўгае і мае даўжыню 4 кіламетры. Працякае па даволі шырокай і глыбокай лагчыне, у завужанай часцы якой і быў уладкаваны млын. Пазней на гэтым месцы занходзілася смалярня, а сама мясцовасць падзяляецца ракой на два ўрочышчы: Старая Рудня і Новая Рудня.