Вадзяны млын у Смыччы

Размяшаўся на рацэ Аржоўка.

Звесткі пра млын, які існаваў тут у другой палове ХVIII стагоддзя, утрымліваюцца ў апісанні Лучайскай парафіі, якое пакінуў ксёндз Мікалай Бендзкоўскі, плябан лучайскі. Там падаецца наступная інфармацыя: “У Лучайскай парафіі меліся млыны ў Старым Двары, які належаў Агінскаму, і ў Смыччы, які быў уласнасцю Кошчыца”. Кошчыц валобаў і вялікай пушчай Смыч – вялікім лясным масівам, які цяпер называецца Груздаўская лясная дача.

Іншых звестак у разгледжаных літаратурных і гістарычных крыніцах пра млын у Смыччы не выяўлена. Не пазначаны ён і на гістарычных картах.