Вадзяны млын у Томішках

Млын размяшчаўся на рацэ Лынтупка.

Млын пабудаваны ў 1903 годзе, у Другую сусветную вайну яго ўзарвалі партызаны. Пасля вайны яго аднавілі, але мука тонкага памолу ўжо не выраблялася. У 60-я гады ХХ стагоддзя млын перарабілі ў лесапільню. Будынак меў вельмі тоўстыя сцены, большая яго частка знаходзілася ў зямлі, а над шлюзам ішоў мост. У млыне выраблялі муку простага і токага памолу (пыталь), дзёрлі крупы. Захаваўся жорнавы камень дыяметрам 98 см з унутранай адтулінай у 25 см. Млын працаваў увесь год.

Перад млыном мелася вадасховішча памерам 600 × 100 мметраў. Стаў утрымліваўся дамбай, якая мела наступныя характарыстыкі: поўная даўжыня прыкладна 100 м, першы шлюз (для спуску вады з вадасховішча) - 5 м, а другі (спуск вады на механізм млына) - 1.5 м.

Цяпер у выніку размыва запруды і шлюза вада з вадасховішча поўнасцю спушчана.

Каля дамбы на правым беразе ракі знаходзіўся двухпавярховы дом гаспадара млына, ад якога цяпер застаўся толькі падмурак.